На працоўным месцы знойдзена цела супрацоўніка МНС
Паводле папярэдняй версіі, ён скончыў жыццё самагубствам.
«У ноч 13 на 14 сакавіка ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях было знойдзена цела былога начальніка РАСН [рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння] МНС РБ. Ён скончыў жыццё самагубствам».
Прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі пацвердзіў інфармацыю. «Было выяўлена цела супрацоўніка МНС, у дадзены момант праводзіцца праверка», — сказаў ён.