БЕЛ Ł РУС

У ЗША спраектавалі хмарачос-тарнада

17.03.2015 / 17:54

Аляксандр Арсёнаў

Запланаваная вышыня — 75-90 метраў.

Праект будынку незвычайнай формы прапанаваны архітэктурным бюро «Kinslow, Keith and Todd», распавядае Gizmag.

Выява: Kinslow, Keith & Todd

Хмарачос пад назвай Tornado Tower плануецца збудаваць у мястэчку Талса, штат Аклахома, ЗША. У будынку мусяць размясціцца даследчы цэнтр і музей надвор’я, а зверху — рэстаран на платформе, што круціцца.

У цемры адмысловая падсветка створыць ілюзію кручэння хмарачоса-тарнада.

Кіраўнік праекту сцвярджае, што праект ухвалены гарадской радай і знаходзіцца на стадыі пошуку інвестараў. Архітэктары кажуць, што будынак, нягледзячы на незвычайную форму, не меней устойлівы за звычайныя дамы.

Выява: Kinslow, Keith & Todd

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула