БЕЛ Ł РУС

У Мінску BMW урэзалася ў мемарыяльны знак на плошчы Перамогі ФОТАФАКТ

18.03.2015 / 10:45

У Мінску ў ноч на 18 сакавіка кіроўца 1990 года нараджэння на арандаванай машыне BMW X5 вылецеў на плошчу Перамогі і знёс мемарыяльны знак з надпісам «Кіеў».

tut.by

Па словах вадзіцеля, ён не даў рады кіраванню, бо яго падрэзаў іншы аўтамабіль.

«Інспектары вывучылі запісы камер назірання, але не знайшлі гэты аўтамабіль. Вядома, што ў момант ДТЗ з кіроўцам у машыне знаходзілася дзяўчына. Аднак пасля здарэння яна знікла», — адзначылі ў ДАІ.

У Дзяржаўтаінспекцыі дадалі, што па факце ДТЗ праводзіцца разбіральніцтва.

«Улічваючы гістарычную значнасць аб'екта і шкоду, нанесеную мемарыялу, праверку праводзіць спецпадраздзяленне па дарожнай бяспецы УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама», — звярнулі ўвагу ва ўпраўленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула