БЕЛ Ł РУС

Рух на МКАД і некаторых вуліцах Мінска абмяжуюць 19 сакавіка з-за трэніровак да парада

18.03.2015 / 17:31

З-за трэніровак войскаў Мінскага гарнізона на ваенным аэрадроме Ліпкі рух усіх відаў транспарту будзе абмежаваны 19 сакавіка з 20.00 і да праходжання калоны ваеннай тэхнікі па маршруце: паварот на аэрадром Ліпкі — МКАД - вуліца Скарыны — вуліца Заснавальнікаў.

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Рух па гэтым жа маршруце плануюць перакрыць 26 сакавіка з 20.00 і да праходжання калоны ваеннай тэхнікі.

Акрамя таго, абмежаванне руху ўсіх відаў транспарту адбудзецца 24 і 31 сакавіка з 5.30 і да праходжання калоны ваеннай тэхнікі па маршруце: вул. Заснавальнікаў — вул. Скарыны — МКАД — вул. Карвата — паварот на аэрадром Ліпкі.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям загадзя планаваць маршрут свайго руху з улікам гэтай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула