У Радзе бяспекі Расіі знайшлі фінскіх рэваншыстаў у Карэліі
Сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў заявіў пра рост уплыву фінскіх нацыяналістычных і рэваншысцкіх арганізацый у Карэліі.
ТАСС
Па словах Патрушава, гэтыя арганізацыі ўздзейнічаюць на насельніцтва Карэліі праз расійскія некамерцыйныя арганізацыі на фоне антырасійскай рыторыкі з боку заходніх краін.
У чым менавіта выяўляецца гэты ўплыў і пра якія арганізацыі ідзе гаворка, Патрушаў не ўдакладніў.