БЕЛ Ł РУС

Украінскія «Дынама» і «Днепр» выйшлі ў 1/4 фіналу Лігі Еўропы

20.03.2015 / 08:11

Nashaniva.com

Два ўкраінскія клубы выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі Еўропы. «Дынама» выйграла ў «Эвертана» - -5:2, а «Дняпро» прайграў у гасцях «Аяксу» - 1:2, за кошт забітага мяча прабіўся ў наступны раўнд.

«Гэта неймаверна, «Дняпро» і «Дынама» — наша падвойная перамога», — пракаментаваў у сваім твітары прэзідэнт Украіны.

Пятро Парашэнка прысутнічаў на матчы «Дынама», адразу пасля матчу ён напісаў у твітары: «Дынама» перамагло, Украіна пераможа. Слава Украіне».

У чвэрцфінал выйшлі таксама расійскі «Зеніт», італьянскія «Напалі» і «Фіярэнціна», нямецкі «Вольфсбург», іспанская «Севілья» і бельгійскі «Бруге».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула