Пуцін прадаставіў дэпутатам і іх сем'ям бясплатныя лекі
Прэзідэнт РФ падпісаў 16 сакавіка ўказ, у адпаведнасці якім дэпутатам Дзярждумы, членам Рады Федэрацыі, супрацоўнікам апарата ўрада, а таксама членам іх сем'яў лекі даюцца бясплатна або з 50-працэнтнай зніжкай.
У лік ільготнікаў ўвайшлі асобныя супрацоўнікі Генпракуратуры, Вярхоўнага суда, адміністрацыі прэзідэнта, ЦВК і іншых ведамстваў, а таксама іх сваякі.
Поўны спіс тых, хто ўваходзіць у спіс ільготнікаў, апублікаваны ў старым палажэнні, на якое спасылаецца Пуцін ва ўказе. Падпісаны прэзідэнтам дакумент уступіў у сілу задняй датай — з 1 студзеня 2015 года.
На забеспячэнне лекамі дэпутатаў, чыноўнікаў і іх сем'яў спатрэбіцца каля 10 мільярдаў расійскіх рублёў. У спіс новых ільготнікаў уваходзяць дзясяткі тысяч чалавек.