БЕЛ Ł РУС

У Егіпце аўтобус зваліўся ў канал, 30 загінулых

21.03.2015 / 14:51

Больш за 30 чалавек загінулі ў егіпецкай правінцыі Гіза непадалёк ад Каіра пры падзенні аўтобуса ў канал, паведамляе мясцовае тэлебачанне.

На дадзены момант невядома, што стала прычынай вылету транспартнага сродку з шашы.

Аўтобус выкарыстоўваўся для перавозкі супрацоўнікаў прыватнай кампаніі на працу.

Паводле дадзеных егіпецкіх СМІ, усе загінулыя былі супрацоўнікамі гэтай кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула