БЕЛ Ł РУС

Бельгійцы выпусцілі гульню «Бітва за Данецк»

23.03.2015 / 10:49

Аляксандр Арсёнаў

Стваральнікі заяўляюць аб «антываенным мэсэджы».

Бельгійская кампанія LuGus Studios выдала для Android і настольных камп’ютараў бясплатную гульню «Battle For Donetsk».

У «Бітве за Данецк» гульцу прапануецца павесці ў бой на выбар украінскія войскі альбо войскі «ДНР».

Бой праходзіць у двухвымяровай прасторы — войскі па прамой ідуць адно на аднаго. Гулец мусіць абіраць, якія віды войск (салдат, медык, ракетчык ці танк) пойдуць у бой, а таксама калі і куды накіраваць дапамогу — артабстрэл ці медыкаменты.

Недасведчаны гулец наўрад ці хутка пераможа — найбольш верагодна, што канфлікт зацягнецца ў доўгую бойку на адным месцы.

«Наша мэта — павышэнне дасведчанасці аб канфлікце ў Украіне, — пішуць распрацоўшчыкі. — «Выцвярозны» характар гульні павінен даць сігнал для разважанняў».

Распрацоўшчыкі падкрэсліваюць, што вайна ва Украіне — не новая Халодная вайна, бо канфлікт пазбавіў жыцця як мінімум 6 тысяч людзей, пакінуў без жытла мільёны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула