БЕЛ Ł РУС

Пасольства Польшчы пазбавіла акрэдытацыі 38 турыстычных фірм

23.03.2015 / 14:37

Пасольства Польшчы ў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі 38 турыстычных фірм за тое, што яны «не праяўлялі вялікай актыўнасці».

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар польскай дыпмісіі Ганна Дэрска. 

«Консульскі аддзел адмовіўся ад супрацоўніцтва з тымі фірмамі, якія не праяўлялі актыўнасці. Некаторыя з гэтых фірм з 2013 года не падалі ніводнай анкеты для атрымання візы, — сказала прэс-сакратар. — Таму пры абнаўленні спісу гэтыя фірмы былі выключаныя». 

Дэрска ўдакладніла, што спіс акрэдытаваных пры пасольстве турыстычных фірм пастаянна абнаўляецца. Разам з выключэннем 38 фірм у яго дадалі шэсць новых кампаній. Усяго ў спісе акрэдытаваных пры пасольстве цяпер больш за сто турыстычных фірм. 

«Мы хочам, каб у гэтым спісе былі толькі тыя, хто па-сапраўднаму працуе», — падкрэсліла Ганна Дэрска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула