БЕЛ Ł РУС

Наркадылер у Барысаве распаўсюджваў кіндар-сюрпрызы з метадонам ВІДЭА

25.03.2015 / 11:25

У Барысаве каля гандлёвага цэнтра «Карона» ў момант продажу затрыманыя збытчык і пакупнік метадону, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Падчас вобшуку ў збытчыкаў канфіскавана 40 скруткаў наркатычнага прэпарата на Br32 млн агульнай масай 14,85 г. У пакупніка аператыўнікі канфіскавалі адзін скрутак, што ён набыў для сябе.

Скруткі з метадонам былі спакаваныя ў кантэйнеры для цацак ад кіндар-сюрпрызаў.

Затрыманы па падазрэнні ў збыце — жыхар Лагойскага раёна 1985 нараджэння — раней не судзімы, нідзе не працуе. Пакупнік — барысаўчанін 1983 года нараджэння — таксама не судзімы, працуе вадзіцелем-дальнабойнікам. Паводле праваахоўнікаў, падазраваны ў збыце гандляваў да затрымання дробным оптам — па 5—10 скруткаў. Сам таксама ўжывае метадон.

Барысаўскі райаддзел Следчага камітэта распачаў у дачыненні да затрыманых крымінальныя справы па ч.1 і ч.3 арт.328 КК (незаконны абарот наркотыкаў).

Падазраванаму ў продажы пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі, а купцу — ад 2 да 5 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула