БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына пілота A320: Ён хацеў, каб пра яго ведалі ўсе

28.03.2015 / 13:11

Другі пілот самалёта А320 авіякампаніі Germanwings, якога следчыя падазраюць у тым, што ён наўмысна разбіў яго аб схіл гары, хацеў, каб пра яго ведалі ўсе. Пра гэта распавяла былая дзяўчына.

У інтэрв'ю нямецкай газеце Bild яна прыгадала словы, якія Андрэас Любіц прамовіў у мінулым годзе.

«Аднойчы я зраблю тое, што зменіць усю сістэму, і ўсе будуць ведаць маё імя і памятаць яго», — сказаў ёй Любіц.

Рэйс 4U 9525 авіякампаніі Germanwings разбіўся ў французскіх Альпах у аўторак, загінулі 150 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула