БЕЛ Ł РУС

Беларускія радовішчы гіпсу, жалезных рудаў перадаюцца ў канцэсію

29.01.2008 / 19:47

Nashaniva.com

Указ падпісаны прэзыдэнтам 28 студзеня 2008 году.

Прэзідэнт Беларусі зацвердзіў пералік аб’ектаў, прапануемых для перадачы ў канцэсію. Адпаведны ўказ нумар 44 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 студзеня, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Такімі аб’ектамі вызначаны радовішчы гіпсу «Брынёўскае», жалезных руд «Аколаўскае» і «Навасёлкаўскае», бентанітавых глін «Астражанскае».

Перадача іх у канцэсію дасць магчымасць прыцягнуць замежныя інвестыцыі, асвоіць радовішчы карысных выкапняў і пабудаваць на іх базе вытворчыя магутнасці, стварыць новыя рабочыя месцы і забяспечыць дадатковыя заказы на вытворчасць машын і абсталявання для айчынных вытворцаў.

БЕЛТА

Канцэсія (прыватна‑дзяржаўнае партнёрства) — форма ўзаемадачыненьняў дзяржавы і прыватнага інвэстара на ўзаемавыгадных умовах. Прыватная асоба або арганізацыя, укладаючы сродкі ў праект па канцэсійнай дамове, атрымлівае аб’ект дамовы ў кіраваньне і большую частку прыбытку. Дзяржава са свайго боку гарантуе захаванасьць укладзенага капіталу.

Аб’ектамі канцэсійных дамоваў зьяўляецца сацыяльна значныя аб’екты, якія ня могуць быць прыватызаваныя: напр., аэрадромы, чыгункі, аб’екты ЖКГ.

Паводле Вікіпэдыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула