Дзі Капрыа ўзначаліў рэйтынг самых высокааплатных акцёраў Галівуда за 2014
Леанарда Дзі Капрыа ўзначаліў рэйтынг самых высокааплатных акцёраў Галівуда за 2014 год, паведамляе выданне The Hollywood Reporter.
Першае месца ён заняў дзякуючы ганарару $25 млн за ролю фінансавага махляра ў карціне «Воўк з Уол-стрыт». Хоць гэтая сума ўключае ў сябе таксама яго даходы ў якасці прадзюсара і працэнты ад збораў.
Следам за Дзі Капрыа ідзе група акцёраў, кожны з якіх атрымаў за ролю па $20 млн. Гэта акцёры: Роберт Даўні-малодшы, Сандра Балак, Анджэліна Джалі, Дензел Вашынгтан і Мэт Дэйман.
Акцёр Дуэйн Джонсан змог зарабіць за ролю ў фільме «Геркулес» $15 млн.
Марк Уолберг атрымліваў за ролю летась ад $10 млн да $15 млн за фільм.