БЕЛ Ł РУС

У Мінску за хабар затрымалі чыноўніка

30.03.2015 / 16:53

УШ

У Мінску затрымалі старшыню Уздзенскага райвыканкама і дырэктара прадпрыемства «Уздзенскі аграсервіс». 

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэту РБ, кіраўніка прадпрыемства і чыноўніка затрымалі ў момант перадачы ім хабару. Агучваецца сума ў 8 000 еўра, якую перадавалі прадстаўнікі нейкага вядомага замежнага вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі, каб выйграць тэндэр. Іх таксама затрымалі.

У дачыненні да службовых асобаў і прадстаўнікоў бізнесу распачатыя крымінальныя справы за атрыманне і дачу хабару ў буйным памеры. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула