БЕЛ Ł РУС

Батальёну «Данбас» загадана пакінуць зону АТА

31.03.2015 / 11:04

Батальёну «Данбас» загадалі пакінуць зону антытэрарыстычнай аперацыі і вярнуцца ў Кіеў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў камандзір батальёна Сямён Сяменчанка.

Сяменчанка заявіў, што збіраецца сёння, 31 сакавіка, як народны дэпутат сустрэцца з кіраўніцтвам Нацгвардыі і адправіць зварот да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Камбат падкрэсліў, «Данбас» выканае загад кіраўніцтва, аднак лічыць яго несвоечасовым, бо паведамлялася аб магчымым наступе баевікоў на Данбасе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула