БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны Суд адмовіў хрысьціянскім дэмакратам

30.01.2008 / 14:27

Яраслаў Сьцешык

Вярхоўны Суд адмовіў у задавальненьні скаргі да міністэрства юстыцыі, якое не зарэгістравала сацыяльна‑грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».

Вярхоўны Суд адмовіў у задавальненьні скаргі да міністэрства юстыцыі, якое не зарэгістравала сацыяльна‑грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».

Як паведаміла прадстаўніца аргкамітэту Наста Лойка, суд скасаваў тры зь пяці падстаў аб адмове ў рэгістрацыі, аднак скарга засталася незадаволенай. Паводле яе слоў, прычыны, па якіх Мінюст не рэгіструе грамадзкае аб’яднаньне, зьяўляюцца хутчэй юрыдычнымі зачэпкамі. Першая — у мэтадах дзеяньня пазначана «грамадзкая экспэртыза», але Вярхоўны суд лічыць, што аб’яднаньне ня мае права праводзіць такую экспэртызу. Другая — тэхнічная памылка ў расейскамоўным варыянце статуту. Рашэньне вынесла судзьдзя Галіна Жукоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула