БЕЛ Ł РУС

МЗС распавяло Карлу Більту пра шлях Беларусі

1.04.2015 / 12:52

Аляксандр Арсёнаў

Ленін, інтэрнацыянал, Еўропа, свабода.

Экс-міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт задаўся ў Twitter пытаннем: «Куды насамрэч Беларусь хоча ісці? Спрабую знайсці адказы тут у Мінску. Няпростая сітуацыя». Да твіта ён далучыў змрочны здымак з вакна гатэля.

На твіт адказалі з афіцыйнага акаўнту Міністэрства замежных спраў Беларусі:

«Скрыжаванне вул. Леніна і вул. Інтэрнацыянальнай, фота зробленае з гатэлю Еўропа на плошчы Свабоды. Кажа само за сябе, кшталту таго».

«Дакладна падобна да таго. Цікава правёў час у любым разе», — адказаў Більт.

«Памятайце, што гэта Беларусь прасунула ідэю «інтэграцыі інтэграцый» і гэта значна лепей, чым здаецца здалёк», — пераконвае МЗС Беларусі.

Чытайце таксама: Більт: Дыскусія пра колькасць палітзняволеных у Беларусі недарэчная

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула