БЕЛ Ł РУС

У выніку нападу баевікоў на універсітэт у Кеніі загінулі 147 чалавек

2.04.2015 / 23:04

cnn.com

Ахвярамі баевікоў, якія напалі на кампус універсітэта ў кенійскім горадзе Гарыса, сталі 147 чалавек.

Баевікі, па дадзеных на 22:30, па-ранейшаму застаюцца на тэрыторыі кампуса і ўтрымліваюць закладнікаў.

Раней паведамлялася, што ў кампусе, захопленым баевікамі, застаюцца больш за 530 студэнтаў і некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта. Каля 250 студэнтаў змаглі пакінуць кампус адразу ж пасля нападу.

Больш за 60 чалавек з ліку тых, хто выбраўся з кампуса, шпіталізаваны з агнястрэльнымі раненнямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула