У Менску пад зямлёй будуюць гіганцкі калектар
Гэтак сталічныя ўлады мяркуюць вырашыць праблему падтапленьня цэнтру гораду падчас моцных залеў.
12 кілямэтраў падземных магістраляў пройдуць ад вуліцы Лесі Ўкраінкі
Упершыню калектар будуць будаваць незаўважна для гараджан — бяз выхаду на паверхню. Рэалізацыя праекту палепшыць экалягічную сытуацыю ў горадзе й вырашыць праблему падтапленьня яго цэнтральнай часткі.
Пра маштабнасьць ідэі сьведчыць і аб’ём фінансаваньня — толькі на першы ўчастак спатрэбіцца 28 мільёнаў рублёў. Разьлічаны праект на 5 гадоў.