«Два дэбілы і глушыльнік»: баевікі ДНР выпрабоўваюць глушыльнік з мяккіх цацак ВІДЭА
Асцярожна, у відэа лаянка!
У інтэрнэце з'явілася відэа, знятае баявікамі «Наваросіі», дзе бачна, як яны забаўляюцца ў вольны час.
Чалавек у камуфляжы знаходзіцца ў будынку ўкраінскага дзіцячага садка і выпрабоўвае розныя рэчы, у прыватнасці мяккія цацкі, у якасці глушыльніка для свайго аўтамата. Мішэні — малюнкі, паліцы з падручнікамі і спартовы інвентар.
Цягам відэа аператар і «актор» каментуюць свае дзеянні, пры гэтым адзін з іх вельмі трапна апісвае тое, што адбываецца:
«Два дэбілы і глушыльнік», — кажа баявік у камеру, нацягваючы цацачнага вожыка на аўтамат.