У Навасібірску 5000 чалавек выйшлі на мітынг у абарону свабоды творчасці супраць цемрашальства
Пратэст быў выкліканы спробай Праваслаўнай царквы забараніць оперу «Тангейзер».
Фота ў Фэйсбука аднаго з лідараў ліберальнай партыі «Яблык» Сяргея Мітрохіна.
Паведамленне пра масавы мітынг выклікала рэакцыю тысячаў «крэмлеботаў» у Твітары, Укантакце і Аднакласніках. Яны стаяць на баку праваслаўных фундаменталістаў.