БЕЛ Ł РУС

Падазраваны ў забойстве Нямцова Бахаеў не прызнаў віну

6.04.2015 / 14:51

Шадзід Губашаў і Хамзат Бахаеў на пасяджэнні Басманнага раённага суда, kommersant.ru

Хамзат Бахаеў, якога расійскія праваахоўныя органы падазраюць у саўдзеле ў забойстве апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова, адмовіўся прызнаваць віну на судзе.

«Я не прымаў удзелу ў гэтым злачынстве і нічога пра яго не ведаў», — заявіў бацька семярых непаўналетніх дзяцей у Басманным судзе Масквы.

Барыс Нямцоў быў застрэлены ў цэнтры Масквы познім вечарам 27 лютага. Па справе аб забойстве арыштаваныя пяць чалавек — Заўр Дадаеў, браты Анзор і Шадзід Губашавы, Хамзат Бахаеў і Тамерлан Эскерханаў.

На мінулым тыдні галоўны абвінавачаны — Заўр Дадаеў — адмовіўся ад прызнання сябе вінаватым, заявіўшы, што абгаварыў сябе пад ціскам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула