БЕЛ Ł РУС

«Дармаедам» не ўдасца пазбегнуць збору, зарэгістраваўшыся рамеснікамі

6.04.2015 / 19:04

Nashaniva.com

Беспрацоўныя грамадзяне не пазбегнуць выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў, зарэгістраваўшыся цяпер рамеснікамі.

«Ад выплаты збору могуць быць вызваленыя толькі асобы, якія ажыццяўлялі ў 2015 годзе рамесную дзейнасць і выплацілі збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці на 2015 год не пазней за 28 снежня 2014 года», — сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька ў Падчас анлайн-канферэнцыі ў панядзелак на сайце БелТА.

Ён удакладніў, што ў дэкрэце ўстаноўлена, што грамадзянін прызнаецца ўдзельнікам у фінансаванні дзяржаўных расходаў у перыяд ажыццяўлення рамеснай дзейнасці, але пры ўмове выплаты збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці за поўны каляндарны год у тэрмін, устаноўлены заканадаўствам для выплаты гэтага збору за кожны наступны каляндарны год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула