БЕЛ Ł РУС

Бірманцы плацілі за працу на патанулым расійскім траўлеры да 3 тыс. даляраў, а атрымлівалі $300

7.04.2015 / 7:25

Бірманскія члены экіпажа патанулага траўлера «Далёкі Ўсход» заплацілі за працу на судне ад 2,5 да 3 тысяч даляраў. Пра гэта паведамляе Расійскі прафсаюз маракоў, спасылаючыся на інфармацыю амерыканскіх калегаў.

Сваякі грамадзян М'янмы паведамілі прадстаўнікам Міжнароднай федэрацыі транспартнікаў, што ўсе 42 рыбакі плацілі да трох тысяч даляраў, каб атрымаць працу на расійскім траўлеры. Пры гэтым іх зарплата складала 300 даляраў у месяц.

З умовамі кантракту нікога з бірманцы не азнаёмілі, ўсе падпісаныя паперы забраў сабе агент. Сем'і загінулых ужо паднялі пытанне аб выплаце кампенсацый.

Траўлер патануў у пачатку мінулага тыдня ў Ахоцкім моры на Далёкім Усходзе, 56 чалавек загінулі, лёс 13 не вядомы. 42 бірманцы былі зарэгістраваныя як «тэхнолагі-кансультанты», але ні рускай, ні англійскай моваў не ведалі. Яны выконвалі нізка кваліфікаваную працу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула