БЕЛ Ł РУС

Nickelback прадставіць «No Fixed Address» на «Мінск-Арэне»

7.04.2015 / 10:43

Аляксандр Арсёнаў

Канадцы вернуцца ў Мінск 7 снежня.

Рокеры Nickelback у межах свайго ўжо дзясятага сусветнага туру ў падтрымку новага альбома «No Fixed Address» наведаюць «Мінск-Арэну» 7 снежня.

У Мінску прагучаць як песні з новага альбома, так і старыя хіты Nickelback. Квіткі каштуюць ад 400 тысяч да 1,5 млн, бліжэй да мерапрыемства цэны павысяцца.

На думку Чэда Кругера, вакаліста Nickelback, некаторыя новыя песні ўвойдуць у лік наймацнейшых з рэпертуару гурту. Дэбютны сінгл новага альбома, «Edge Of A Revolution», ужо заваёўвае чарты па ўсім свеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула