БЕЛ Ł РУС

У Мінску падаражэў вываз смецця

7.04.2015 / 11:40

У Мінску на 24% павышаныя для насельніцтва тарыфы на вываз, абясшкоджванне і перапрацоўку цвёрдых камунальных адкідаў.

Адпаведнае рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта № 712 ад 19 сакавіка 2015 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Паводле дакумента, фіксаваны тарыф на вываз цвёрдых камунальных адкідаў устаноўлены ў 37.522 рубля за 1 куб. м, на абясшкоджванне і перапрацоўку цвёрдых камунальных адкідаў — 11.749 рублёў за 1 куб. м. 

Кошт вывазу вадкіх камунальных адкідаў для юрасоб складзе 61.430 за 1 кубаметр. 

Раней тарыфы павялічваліся ў сакавіку 2014 года — на 1,7%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула