БЕЛ Ł РУС

У Гомелі за хабар затрыманы загадчык аддзялення псіхбальніцы

8.04.2015 / 11:31

У Гомелі за хабар затрыманы загадчык дыспансерным аддзяленнем Гомельскай абласной клінічнай псіхіятрычнай бальніцы. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, медык быў затрыманы ў сваім рабочым кабінеце пасля атрымання хабару ў 200 даляраў ад прадстаўніка зацікаўленай асобы. Незаконнае ўзнагароджанне прызначалася за афармленне фіктыўнага медыцынскага заключэння аб адсутнасці супрацьпаказанняў да кіравання аўтатранспартам катэгорыі В тэрмінам на 1 год і выдачу адпаведнага дакумента. 

У дачыненні да яго распачата крымінальная справа на падставе ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару). 

Следчыя сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі ўстанаўліваюць іншыя магчымыя факты супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачванага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула