БЕЛ Ł РУС

Двое мужчын, пагражаючы пісталетам, абрабавалі краму ў Мінску

8.04.2015 / 17:10

Два чалавекі затрыманыя за разбойны напад у Мінску.

Як паведамляе МУС Беларусі, 6 красавіка ў 12.50 у міліцыю па тэлефоне 102 звярнулася прадавец крамы і заявіла, што ў 12.45 у гандлёвы аб'ект, што на вуліцы Альшэўскага, зайшлі двое невядомых. Пагражаючы пісталетам, яны завалодалі 640 тыс. рублёў выручкі і скрыліся.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў ўстаноўлена, што злачынства ўчынілі ўраджэнец Лагойскага раёна без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў 1990 года нараджэння і раней судзімы непрацуючы мінчанін 1983 года нараджэння. Яны затрыманыя. Канфіскаваны пнеўматычны пісталет.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула