БЕЛ Ł РУС

Віке-Фрэйберга ў крытычнай сітуацыі можа стаць прэзідэнтам Латвіі

9.04.2015 / 10:55

Nashaniva.com

Leta

Патрабуюцца вельмі сур'ёзныя абставіны, каб экс-прэзідэнт Латвіі (1999—2007) Вайра Віке-Фрэйберга магла б сур'ёзна ўзважыць свае магчымасці стаць кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны.

Пра гэта Вайра Віке-Фрэйберга распавяла ў інтэрв'ю часопісу Ir, паведамляе Delfi.lv.

«Тады яны [абставіны, пры якіх можна стаць кандыдатам у прэзідэнты] павінны быць вельмі сур'ёзнымі. Няма пытанняў наконт цяжкай працы, бо для мяне яшчэ не надышоў час заслужанага адпачынку. Проста я гэтую працу ўжо рабіла і цяпер працягваю на іншым узроўні абараняць інтарэсы Латвіі «, — патлумачыла экс-прэзідэнт.

Тым не менш, яна катэгарычна не адмаўляецца ад магчымасці зноў стаць прэзідэнтам Латвіі. «Гэта не тая пасада, якая была б мне па душы. Мне, здаецца, што для мяне гэта пройдзены этап. Але мяне трывожыць лёс Латвіі», — адзначыла Вайра Віке-Фрэйберга.

Прэзідэнта Латвіі абірае парламент. Зараз кожная партыя вылучае свайго кандыдаты. Сённяшні прэзідэнт краіны Андрыс Берзіньш яшчэ канчаткова не вызначыўся, ці вылучацца. У Латвіі пасада прэзідэнта носіць збольшага сімвалічныя функцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула