БЕЛ Ł РУС

У Асіповіцкім раёне з-за падзення дрэва электрычка затрымалася на дзве гадзіны

9.04.2015 / 11:9

У Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці з-за падзення дрэваў адбылася затрымка руху на 1 гадзіну 43 хвіліны прыгараднага цягніка Асіповічы — Градзянка.

Інцыдэнт адбыўся 8 красавіка ў 23.41. Як высветлілася, на перагоне «Лапічы — Градзянка» за 3 км ад чыгуначнай станцыі «Градзянка» на чыгуначнае палатно ўпалі два дрэвы, у выніку чаго праезд стаў не магчымы.

У 00.05 рэйкі былі вызваленыя. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула