БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне адмовіліся ад тэрміна «Вялікая айчынная вайна»

9.04.2015 / 14:07

rbc.ua

Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон «Аб увекавечанні перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939—1945 гадоў». Сярод іншага, гэты дакумент уводзіць новае свята — Дзень памяці і прымірэння, які будуць адзначаць 8 мая.

Пры гэтым 9 мая застаецца Днём перамогі і ў далейшым будзе афіцыйным выходным днём.

У афіцыйны дакументаабарот запускаюць выключна тэрмін Другая сусветная вайна, а тэрмін Вялікая айчынная больш не будзе ўжывацца.

Таксама дэпутаты адмянілі выкарыстанне савецкай сімволікі падчас памятных мерапрыемстваў, якія тычацца Другой сусветнай вайны.

У 2011 годзе Вярхоўная Рада асобным законам прызнала сцяг СССР сімвалам перамогі ў Вялікай айчыннай вайне. Гэтая норма больш не будзе дзейнічаць.

Таксама Вярхоўная Рада прызнала байцоў АУН і УПА барацьбітамі за незалежнасць Украіны.

«Згодна з законам, усе асобы, якія бралі ўдзел у барацьбе парамілітарнай, палітычнай, у структурах і арганізацыях, прызнаюцца барацьбітамі за свабоду і незалежнасць Украіны», — заявілі аўтары законапраекта, народны дэпутат з фракцыі Радыкальнай партыі Алега Ляшка Юрый Шухевіч.

Ён адзначыў, што закон ахопіць усіх, хто прымаў удзел у вызваленні Украіны яшчэ да Першай сусветнай вайны, а таксама Легіён украінскіх сечавых стральцоў, Цэнтральную раду і ўсе яе органы, Армію Заходне-ўкраінскай рэспублікі, Паўстанцкія атрады Прыдняпроўя, Карпацкую сеч і Украінскую паўстанцкую армію (УПА), а таксама палітычныя структуры — Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН).

Па словах аўтараў, гэтым законапраектам прызнаецца факт агрэсіі бальшавіцкай Расіі супраць Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула