БЕЛ Ł РУС

Вакансій у Беларусі з заробкам, меншым за 4 млн — 73%

10.04.2015 / 09:57

Еўрарадыё

Кожная другая вакансія ў Мінску — з заробкам звыш Br4 млн, а ў цэлым па Беларусі такіх вакансій — больш за 27% (г.зн. з заробкам ніжэй за 4 млн — 73%).

Пра гэта паведаміў БелТА начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Токун.

Паводле звестак на 6 красавіка, у красавіку за год удзельная вага свабодных працоўных месцаў з заробкам Br 6,001 млн — 8 млн узрасла з 3,5% да 4,3%, з заробкам Br 8,001 млн — 10 млн. - З 0,9% да 1,1%.

У паўтара раза ўзрасла доля вакансій з заробкам звыш Br10 млн - з 0,4% да 0,6%, а ў Мінску такіх вакансій зараз 1,8%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула