БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка выступіць са штогадовым пасланнем да народа і парламента

10.04.2015 / 10:18

фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

22 красавіка Аляксандр Лукашэнка звернецца са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

У пастанове Савета Рэспублікі, апублікаванай на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, гаворыцца, што да канца красавіка павінна быць праведзена сумеснае пасяджэнне Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь для заслухоўвання паслання прэзідэнта. Як гаворыцца ў пастанове, пасяджэнне будзе праведзена «пасля атрымання згоды кіраўніка дзяржавы».

Аляксандр Лукашэнка штогод выступае з пасланнем. На мерапрыемства запрашаюцца вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.

Традыцыйна выступ кіраўніка дзяржавы з пасланнем транслююць у прамым эфіры па тэлеканале «Беларусь 1» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэлеверсія паслання дублюецца ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

У мінулым годзе Аляксандр Лукашэнка звяртаўся да народа і дэпутатам таксама 22 красавіка. Ён традыцыйна выбірае красавік, і толькі ў 2006 і 2012 гадах мерапрыемства праходзіла ў маі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула