БЕЛ Ł РУС

У Харкаве знеслі помнікі савецкім правадырам

11.04.2015 / 11:45

У Харкаве ў ноч на 11 красавіка невядомымі былі знесены тры помнікі: Сярго Арджанікідзэ, Якаву Свярдлову і Мікалаю Рудневу.

Каля дзесяці чалавек у балаклавах чаплялі помнікі тросам, а затым сцягвалі з пастаментаў пры дапамозе мікрааўтобуса.

У Youtube пазней з'явіўся відэазапіс, які суправаджаецца каментаром: «Грамада Харкава прывяла ў дзеянне закон аб асуджэнні камуністычнага рэжыму».

9 красавіка Вярхоўная Рада Украіны прыняла законапраект «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне прапаганды іх сімволікі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула