БЕЛ Ł РУС

Ва Уруччы за адну ноч спалілі тры аўтамабілі

13.04.2015 / 10:13

У Мінску, у Першамайскім раёне (ва Уруччы), ноччу згарэлі тры аўтамабілі. Прычынай пажараў стаў падпал, вінаватая асоба высвятляецца.

Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС. Агнём цалкам пашкоджаны аўтамабіль Daewoo, які быў прыпаркаваны на праезнай частцы насупраць дома па вуліцы Уруцкай, 23.

Таксама згарэлі аўтамабілі Ford Sierra 1987 выпуску і Renault-19 1995 выпуску, якія знаходзілася на праезнай частцы вуліцы Астрашыцкай каля дамоў 17 і 23.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула