БЕЛ Ł РУС

Расія выдзеліць $1,2 млн на ліквідацыю шахтаў на Данбасе

13.04.2015 / 11:41

Міністэрства энергетыкі Расійскай Федэрацыі замовіла праектную дакументацыю на ліквідацыю шахтаў на тэрыторыі Данбаса. Адпаведныя звесткі апублікаваныя на сайце расійскага ўрада.

Згодна з апублікаванай інфармацыяй, на выкананне работ па рэалізацыі скарэктаванай праектнай і працоўнай дакументацыі па аб'екце «Маніторынг сацыяльна-экалагічных наступстваў ліквідацыі шахтаў Усходняга Данбаса» быў абвешчаны конкурс, які прайшоў з 18 сакавіка па 8 красавіка. Заяўкі будуць разглядацца 14 красавіка.

Паведамляецца, што фінансаванне праекта ажыццяўляе ўрад РФ, а яго кошт складае 66 млн 143 тыс. 380 руб. (каля 1,2 млн дал).

Таксама паведамляецца, што тэхнічныя сродкі, неабходныя для ліквідацыі шахтаў, павінны быць дастаўлены ў Растоўскую вобласць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула