БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: АДКБ не павінна ператварыцца ў чарговага фантома

13.04.2015 / 12:51

Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы не павінна ператварыцца ў чарговага фантома. На гэта звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Мікалая Бардзюжу выкласці бачанне сітуацыі, якая складваецца на постсавецкай прасторы і, у прыватнасці, у АДКБ. «На што, з вашага пункту гледжання, нам трэба было б больш істотна рэагаваць, якія пытанні не вырашаюцца?» - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. 

Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы абмеркаваць і шэраг іншых пытанняў, якія ўплываюць на сутнасць спраў арганізацыі, «каб яна не ператварылася ў чарговага фантома».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула