БЕЛ Ł РУС

Грыбаўскайце прызначыла кіраўніка Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы

13.04.2015 / 13:13

Delfi.lt

Літоўскі прэзідэнт Даля Грыбаўскайце падпісала дэкрэт аб прызначэнні былога камандуючага Сіламі спецаперацый Узброеных сіл Літвы Даруса Яунішкіса дырэктарам Дэпартамента дзяржбяспекі (ДДБ) на пяць гадоў.

Д.Яунішкіс прыступіць да выканання абавязкаў з аўторка, пасля прынясення прысягі Літоўскай дзяржаве.

Ён зменіць на гэтай пасадзе Гядымінаса Грыну, які завяршае пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула