«Найлепшы беларускамоўны альбом» 2014 года выйшаў на CD
TonqiXod выдадуць «Прадмову» на фізічных носьбітах.
Дэбютны альбом TonqiXod «Прадмова», што атрымаў на прэміі Experty.by прыз ад грамадзянскай кампаніі «Будзьма» прыз за «Найлепшы беларускамоўны альбом», а таксама прызы за «Найлепшы рок-альбом» і «Найлепшы дэбют» 2014 года, нарэшце трапіў на плыткі.
Набыць CD і атрымаць аўтографы можна будзе 15 красавіка падчас сустрэчы TonqiXod са слухачамі а 18-й гадзіне ў кнігарні «ЛогвінаЎ».
Адмысловым госцем сустрэчы з фанатамі называюць аналагавы сінтэзатар «Палівокс», што выкарыстоўваўся ў запісе альбому.
Свой першы вялікі сольны канцэрт TonqiXod дасць у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 20 красавіка.