БЕЛ Ł РУС

У Брэсце вецер паваліў цагляны мур, раздушыла дзесяць машын ФОТЫ

14.04.2015 / 9:38

Сяргей Гезгала

Фота Іван Седляр, virtualbrest.by.

Штармавы вецер паваліў цагляны мур на вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, на паркоўцы Брэсцкай памежнай групы. 

«Сцяна гаражнага кааператыва звалілася на прыпаркаваныя на стаянцы аўтамабілі. Пашкоджанні атрымалі дзесяць аўтамабіляў», — паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў.

Сцяна, што ўпала, аддзяляла стаянку перад кантрольна-прапускным пунктам ад гаражоў.

Заваленыя машыны належаць вайскоўцам-памежникам. Пацярпелі тры Volkswagen-ы, два Renault, Citroen, Toyota, Honda і BMW-525.

Яшчэ як мінімум чатыры аўто ў Брэсце пашкоджаныя паваленымі дрэвамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула