БЕЛ Ł РУС

У Марыупалі і Лісічанску выяўленыя сховішчы зброі тэрарыстаў

15.04.2015 / 10:30

СГ

У Марыупалі СБУ выявіла схованку з чатырма гранатамётамі і сотнямі гранат і патронаў. Яна была зробленая ў адным са зруйнаваных будынкаў аўтапрадпрыемства.

У Лісічанску, горадзе каля лініі фронту, на рэчцы Северскі Данец, схованка была выяўленая ў жылым масіве. У ёй ляжалі тры гранатамёты і сотні іншых адзінак зброі. паведамляюць украінскія СМІ.

У цэлым украінскія войскі і расійскія сілы працягваюць трымацца перамір'я, аднак штодзень уздоўж лініі фронту адбываюцца дзясяткі абстрэлаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула