БЕЛ Ł РУС

SpaceX амаль паспяхова пасадзіла шматразовую ракету

15.04.2015 / 10:39

Аляксандр Арсёнаў

Falcon 9 трохі перавысіла хуткасць падчас пасадкі.

Фота з твітара Элана Маска

«Здаецца, Falcon прызямлілася нармальна, але праз залішнюю бакавую хуткасць завалілася на бок падчас прызямлення», — напісаў у Twitter заснавальнік SpaceX Элан Маск пра спробу захаваць цэлай ступень ракеты Falcon 9 пасля паспяховага запуску касмічнага грузавіка Dragon.

Гэта ўжо трэцяя амаль паспяховая спроба захаваць важную частку ракеты Falcon 9 пасля яе выкарыстання.

Маск жартуе, што кінецца ў жарало вулкана, калі пасадка нарэшце пройдзе паспяхова: «Час ужо».

Пакуль SpaceX мае нізкаякаснае відэа пасадкі, але ў хуткім часе атрымае з марской платформы высокаякасныя запісы, якія таксама дапамогуць выявіць прычыны «надта жорсткай» пасадкі.

Наступны запуск Falcon 9 прызначаны на 24 красавіка.

Папярэднія спробы пасадкі ступені Falcon 9 на марскую платформу адбыліся ў лютым і студзені. Калі ў SpaceX атрымаецца наладзіць стабільна паспяховыя пасадкі шматразовых ракет, касмічныя палёты могуць заўважна ўпасці ў цане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула