БЕЛ Ł РУС

Nokia купіць Alcatel за 15 млрд еўра

15.04.2015 / 11:15

Аляксандр Арсёнаў

Фота: faltublog.com

Фінская кампанія Nokia пацвердзіла планы пакупкі французскай Alcatel-Lucent, перадае Yahoo News.

Пакупка зробіць Nokia адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў тэлекамунікацыйнага абсталявання побач з Ericsson і Huawei.

Паводле ўгоды, уладальнікі Alcatel атрымаюць акцыі аб’яднанай кампаніі Nokia Corporation на суму 15,6 млрд еўра («алкатэлеўцы» будуць мець 33,5% акцый). Гендырэктарам кампаніі стане цяперашні кіраўнік Nokia Раджыў Суры, але ў раду дырэктараў увойдуць тры прадстаўнікі Alcatel-Lucent.

Плануецца, што ўгода будзе закрытая ў 2016 годзе.

***

У 2013 годзе Microsoft набыла за 5,4 млрд еўра самую вядомую частку Nokia, яе тэлефонны бізнес. Тэлефонны брэнд Nokia быў ліквідаваны — Microsoft працягнула выпуск смартфонаў Lumia, але пад уласным брэндам. Nokia захавала ўсе іншыя падраздзяленні, у ліку якіх адказнае за выпуск простых тэлефонаў-«званілак», і нават паспрабавала выпускаць планшэты на Android.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула