БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі зарабляе і якой маёмасцю валодае Пуцін

15.04.2015 / 13:16

УШ

tass.ru

Апублікавалі дэкларацыю аб даходах Уладзіміра Пуціна. Паводле дакумента, расійскі прэзідэнт зарабляе каля 12 тысяч даляраў у месяц (у эквіваленце).

Дэкларацыя сцвярджае, што заробак Уладзіміра Пуціна за 2014 год склаў 7 654 042 расійскія рублі. Калі пералічыць на даляры, гэта складзе 150 тысяч у год, ці крыху больш за 12 тысяч у месяц.

Таксама ў дэкларацыі ўказана, што Пуцін валодае зямельным участкам памерам у 1,5 тысячы м2, кватэрай плошчай 77 м2, і 18-метровым гаражом.

Таксама ў Пуціна ёсць два рарытэтныя аўтамабілі ГАЗ: М-21-Р і М21, аўтамабіль «Ніва» і аўтапрыцэп «Скіф».

У параўнанні з 2013 годам даход расійскага прэзідэнта вырас удвая, мінулы гадавы заробак Пуціна склаў 3 672 208 рублёў.

Пры гэтым афіцыйны даход Пуціна аказаўся ніжэйшым за іншых топавых дзяржслужачых. Некаторыя зарабілі ў некалькі разоў больш за прэзідэнта.

Так, напрыклад, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргей Іваноў зарабіў за 2014 год 16 205 732 рублёў (каля 317 тысяч даляраў), сакратар Рады Бяспекі Мікалай Патрушаў - 39 835 451 рублёў (амаль 800 тысяч даляраў), а першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Валодзін — 62 933 818 (больш за 1 мільён 200 тысяч даляраў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула