Кабякоў: Для нармалізацыі сітуацыі на ўнутраным рынку Беларусі зроблена шмат, але яшчэ не ўсё
Абноўлены склад беларускага ўрада ўжо шмат зрабіў для нармалізацыі сітуацыі на ўнутраным спажывецкім рынку краіны, аднак працы наперадзе яшчэ дастаткова.
Такое меркаванне выказаў сёння журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.
Кіраўнік урада нагадаў, што ў канцы мінулага года адбылося прыкметнае паслабленне валют краін — партнёраў Беларусі, з прычыны чаго рэспубліцы таксама давялося прымаць пэўныя меры па карэкцыі курсу беларускага рубля.
«Ці ўсё зрабіў урад? Вядома, не, — мяркуе прэм'ер. — Задавальненне ад вынікаў пакуль, на жаль, яшчэ не наступіла.
Але, на наш погляд, самае галоўнае, што мы ўсё ж здолелі зрабіць,— гэта тое, што мы прывялі эканоміку ў сітуацыю, калі мы жывем па выніках працы і працуем у адпаведнасці з нашымі магчымасцямі».
Такім чынам, падкрэсліў прэм'ер-міністр, прыведзены ў адпаведнасць фундаментальныя прынцыпы для таго, каб айчынная эканоміка знаходзілася ў адносным балансе і мела магчымасць у далейшым развівацца на здаровай аснове