БЕЛ Ł РУС

Астранаўт Крыс Хэдфілд выпусціць першы альбом, запісаны ў космасе

17.04.2015 / 10:53

Аляксандр Арсёнаў

Песні запісаныя на МКС і дапрацаваныя на Зямлі.

Канадзец Крыс Хэдфілд, ужо вядомы як першы касмічны кліпмэйкер, выпусціць поўны альбом песень, запісаных на МКС, перадае The Guardian.

У альбом, які пакуль плануецца назваць проста «Hadfield», увойдуць запісаныя на Міжнароднай касмічнай станцыі і апрацаваныя ўжо на Зямлі песні.

Песні выконвае сам Хэдфілд пад гітару. На альбоме будуць «зямныя» спецыяльныя госці: спявак Рон Сэксміт, рэпер Buck 65 і рок-гурт Barenaked. Альбом мае выйсці да канца 2015 года.

***

Палкоўнік Крыстафер Хэдфілд — першы канадзец, які выйшаў у адкрыты космас. Здзейсніў тры касмічныя палёты: на «Мір» у 1995-м, на «будоўлю» МКС у 2001-м і зноў на МКС у складзе 35-й экспедыцыі ў 2012 годзе. У 2013-м ён выклаў на Youtube першы кліп, зняты ў космасе — кавэр на песню «Space Oddity» Дэвіда Боўі. Падчас знаходжання на МКС таксама вёў пазнавальны відэаблог.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула