БЕЛ Ł РУС

Якубовіч і Зімоўскі сталі «Выдатнікамі ДАІ»

4.02.2008 / 14:28

ЗП

Міністэрства ўнутраных справаў за «пладавітую работу ў справе асьвятленьня пытаньняў дарожнай бясьпекі» ўзнагародзіла нагруднымі знакамі «Выдатнік ДАІ» шэраг беларускіх журналістаў.

Міністэрства ўнутраных справаў за «пладавітую работу ў справе асьвятленьня пытаньняў дарожнай бясьпекі» ўзнагародзіла нагруднымі знакамі «Выдатнік ДАІ» шэраг беларускіх журналістаў, паведамляе газэта “На страже”.

Міністар Навумаў адзначыў рэдактараў «Советской Белоруссии»– Паўла Якубовіча, «Звязды» – Уладзімера Наркевіча, «Рэспублікі» – Анатоля Лемяшонка. Узнагароджаныя таксама старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі і ягоны намесьнік Аляксандар Мартыненка. Знак «Выдатнік ДАІ» атрымалі яшчэ некалькі радыёжурналістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула