БЕЛ Ł РУС

На могілках у Трасцянцы знайшлі снарады часоў Другой сусветнай

18.04.2015 / 21:39

Як паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС 18 красавіка ў 12.00 у цэнтр аператыўнага кіравання з ГУУС Мінгарвыканкама паступіла інфармацыя аб выяўленні прадметаў падобных на снарады на тэрыторыі могілак «Трасцянец» па вуліцы Ельніцкай.

Для абследавання боепрыпасаў выязджала сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5448.

Сапёры выявілі восем 30-мм артылерыйскіх стрэлаў са узрывацелем часоў ВАВ. У 13.00 снарады былі канфіскаваныя для далейшага знішчэння на палігоне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула