Інфармацыя пра напад гасцей са Смаленска на беларускую дзяўчыну, імаверна, аказалася фэйкам
«У Мінску «госці са Смаленска» пастрыглі валасы дзяўчыне за беларускі швэдар. Ля мінскай кавярні «Beetlejuice» на дзяўчыну напалі смаленчукі, бо пабачылі ў яе швэдар з надпісам на беларускай мове».
Такая інфармацыя прайшла на шэрагу беларускіх сайтаў. «Наша Ніва» праверыла інфармацыю і не знайшла ёй пацвярджэнняў. Не знайшлася і сама дзяўчына.
Дарэчы, шэраг сайтаў, што апублікавалі «навіну», ужо знялі яе.
Найхутчэй што гэта некім запушчаная «качка».